Многае з мінулага касуючы,
Я да скону ў сэрцы зберагу
Вёску на Бабруйшчыне, Казулічы
Маладосць маю,
Маю тугу.
Там чытаў я школьнікам Купалу,
Сам пісаў я нешта аб вясне...
Вёска тая
Ў полымі сканала,
Крык апошні
Знік у чорным сне.
Пра пакуты не раскажуць сведкі,
Гэты жах баюся зразумець,
Як зганялі вас, мае суседкі,
Душагубы лютыя на смерць.
Не патрэбна слёз і слоў прачулых.
У якой траншэі мокнуў я,
Як палілі вас,
Матруна Булах.
Гаспадыня добрая мая?
Попел чалавечы доўга стыне,
Адлятае ў хмары маладосць...
На сцяне журботнай у Хатыні
I маіх Казуліч імя ёсць.
Пімен Панчанка
Комментарии
14 недель 1 день назад
19 недель 3 дня назад
36 недель 3 дня назад
1 год 25 недель назад
1 год 25 недель назад
1 год 30 недель назад
2 года 13 недель назад
2 года 13 недель назад
2 года 16 недель назад