Тут войны жалезнымі рылі лычамі
Зямлю.
Тут гісторыі моцны настой.
Не паспелі агледзецца палачане,
А Полацку стукнула тысячу сто.
Ды ён не струхлеў за бясконцыя годы,
А плечы свае развінуў.
I вежы Сафіі
I нафтазавода
Без спрэчак глядзяць у Дзвіну.
Калісьці мы тут партызанілі ў лесе.
«Агонь!» — аж гуло па радах.
I рускі народ агнявыя прафесіі
Табе, Беларусь, перадаў.
Заволжская нафта ў зямлі яшчэ плешчацца,
У сховішчах тых,
Дзе ляжала вякамі,
А хлопцы з Бабруйска, Барысава, Плешчаніц
Сябе палічылі ўжо нафтавікамі.
Пакінулі смела куткі яны матчыны,
Не спалі па днях, па начах,
Каб стала прафесія гэтая спадчыннай
Для Полацка і палачан.
Палае на беразе дзвінскім крутым
Наш факел,
I вечар — як ранак:
Каб дружба не гасла,
Прыслалі браты
Раку спрасаваных маланак.
Пімен Панчанка
Комментарии
14 недель 1 день назад
19 недель 3 дня назад
36 недель 3 дня назад
1 год 25 недель назад
1 год 25 недель назад
1 год 30 недель назад
2 года 13 недель назад
2 года 13 недель назад
2 года 16 недель назад