Віцебску

Мокрыя вуліцы
Горада Віцебска,
Як вы падобны
Адна на адну!

Вецер зрываецца
З рову парывісты,
Гойдае цёмнаю
Хваляй Дзвіну.

Горад Шагала
І горад Малевіча,
Дай распазнаць
Таямніцу тваю!

Велічны крыж
Язафата Кунцэвіча
Нібы з дакорам
Глядзіць на ваду.

Месцы святыя,
Парослыя дрэвамі,
Быццам малітвай,
Кранаюць душу

Жоўтай лістотай,
Даўно адляцелаю,
Што пад нагамі
Яшчэ варушу.

Таццяна Барысава




Комментарии

Красивое стихотворение, да

Красивое стихотворение, да еще на роднай мове :)

отличное стихотворение,мне

отличное стихотворение,мне очень понравилось