Свіцязь

Трушчацца пад абцасамі
крохкія жалуды.
Вербы сівымі пасмамі
горнуцца да вады.

Лодкі ўздыхаюць сонныя,
шэпчуць чароты ў сне,
рыбы іскрацца донныя...

Гэтак было ці не
той ноччу, калі азарылі
нябёся чыёсьці сэрца
і ў белай сукенцы Марыля
выйшла ў сваё бяссмерце?..

Еўдакія Лось